Цэнтрвыбаркам адказаў на прапановы руха “За Свабоду” | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 13.05.2008
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Цэнтрвыбаркам адказаў на прапановы руха “За Свабоду”

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адказала на прапановы па ўдасканаленню выбараў, падрыхтаваныя ўдзельнікамі кампаніі “За свабодныя выбары”, ініцыяванай рухам “За Свабоду”, паведамляе прэс-служба руху “За Свабоду”.

default

У лісце старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай паведамляецца, што прапанаваныя экспертамі кампаніі праекты пастаноў паўтараюць пастановы пра тлумачэнні выбарчага заканадаўства, якія прымаліся ЦВК раней.

Да таго ж, шэраг прапаноў утрымлівае палажэнні, якія, на думку старшыні ЦВК, з’яўляюцца новымі нормамі, патрабуючымі зменаў у Выбарчым кодэксе, што ЦВК рабіць не мае права, бо “з’яўляецца правапрымяняльным органам”. Што тычыць прапанаванага дэмакратычнымі палітыкамі парадку выкарыстання СМІ пры агітацыі, то, на думку Лідзіі Ярмошынай, ён не дазволіць рэалізаваць права доступу кандыдатаў на тэлебачанне і радыё, бо ў прапанове адсутнічае механізм размеркавання эфірнага часу паміж кандыдатамі.

Напрыканцы свайго паслання Лідзія Ярмошына заяўляе, што ў правядзенні дыскусіі паміж ЦВК і ініцыятарамі кампаніі “За Свабодныя выбары” па пытаннях удасканалення практыкі прымянення Выбарчага заканадаўства няма ніякай неабходнасці. Да таго ж, такое мерапрыемства, па словах Ярмошынай, не прадугледжвае рэгламент працы Центрвыбаркама

Паводле намесніка кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктара Карнеенкі, ініцыятары прадбачылі такі адказ і плануюць рыхтаваць іншыя прапановы для ЦВК, ад якіх будзе адмовіцца будзе не так проста. “Калі ў нас не атрымаецца дамагчыся дэмакратызацыі выбарчага працэсу, мы прадэманструем у першую чаргу грамадзянам Беларусі сапраўдны інтарэс ўлады”, – кажа Віктар Карнеенка.

Контекст