1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

„Хачу падыхаць свежым паветра...”

Пасля паўгадавога знаходжання за кратамі на волю вышлі Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка - былыя чальцы незарэгістраванай грамадзянскай ініцыятывы "Партнёрства".

default

У зняволенні застаюцца іх калегі Мікалай Астрэйка і Цімафей Дранчук.

У СІЗА ГУУС Мінгарвыканкама на вул. Валадарскага ў Мінску палітвязняў сустрэлі з кветкамі сваякі, праваабаронцы, актывісты апазіцыі і журналісты, сярод якіх быў і наш карэспандэнт.

Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў шматлікіх рэпартажах па дзяржаўных тэлеканалах з падачы старшыні КДБ Сцяпана Сухарэнкі і генеральнага пракурора Пятра Міклашэвіча чальцы "Партнёрства" абвінавачваліся ў падрыхтоўцы звяржэння ўлады ў Беларусі. Пракурор патрабаваў прызнаць усіх вінаватымі па ч. 2 арт. 193 КК РБ (арганізацыя альбо кіраўніцтва дзейнасцю незарэгістраваным грамадскім аб'яднаннем, што замахваецца на асобу, правы і абавязкі грамадзян). Суддзя жа прызнаў іх вінаватымі толькі па частцы першай, таго ж арт. 193, гэтым і тлумачыцца адносная мяккасць прысуду. Пасля выхаду на волю Аляксандр Шалайка сказаў, што

«Паўгады, гэта дастаткова доўгі тэрмін. І вельмі рады быў зноў пабачыць. Так атрымалася, што мабыць ім было цяжей вытрымаць гэтыя 6 месяцаў, чым мне, патаму што ўсё ж такі я там займаўся справай, а яны нейкім чынам спрабавалі мяне падтрымаць. Але ў той жа час мы павінны не забываць, што мы з Энірай ужо выйшлі, а Мікалай Астрэйка і Цімафей Дранчук знаходзяцца там на Валадарцы. Спадзяюся, што дастаткова хутка яны здолеюць атрымаць свабоду, але колькі часу да гэтага моманту пройдзе -- цяжка сказаць пакульшта».

Вера Страмкоўская, адвакат Аляксандра Шалайкі, якую мне ўдалося злавіць па тэлефоне ў перапынку судовага працэсу, толькі з маіх слоў даведалася, што яе падабаронны сапраўды выйшаў на волю.

«Я как адвокат очень рада тому, что мой подзащитный и то, что Энира, которую я защищала на первом этапе расследования, что они в настоящее время могут находится с семьями своими на свободе, смогут заниматься здоровьем и добиваться, если они посчитают нужным, иного какого-то решения суда. Поэтому все зависит от их желания, но сейчас самое главное, что они сейчас могут дышать воздухом свободы. И главное, что сейчас мой подзащитный Шалайко может находится рядом со своей беременной женой, которая вот-вот родит, и в том, что со своим мальчиком, которому, у него маленький больной ребенок, уже сделана операция на сердце малышу, он тоже сможет держать его на руках и находится рядом с ним».

На пытанне, што яна адчувае, жонка Аляксандра Шалайкі адказала:

«Ну, пакой і так задавальненне.

Ц і спадзяваліся вы што, так яно атрымаецца, ці гэта нават не ўяўлялі?

«Спадзявалася, адзінае, што адвакаты нас папярэдзілі загадзя, што могуць яшчэ месяц пратрымаць, таму што напісана касацыйная скарга, таму 50 на 50, што яго адпусцяць ці яшчэ месяц будзе сядзець. Ну вось адпусцілі і вельмі ўсе задаволеныя і шчаслівыя .

Калі вы яго ўбачылі, калі ён выходзіў, ці падаўся ён вам стомленым, ці падаўся ... Як вы яго ўвогуле можаце яго ацаніць?

«Бледны, белы такі. Ўсе такія больш-менш загарэлыя, а ён белы з зялёным адлівам».

У адрозненне ад Сашы Шалайкі, які каментаваў сваё вызваленне стрымана, яго калега Эніра Браніцкая не хавала эмоцый:

" Я очень рада что я дома, что я с семьей“.

Какие у вас ближайшие планы?

„Не знаю, сегодня я смотрю на своих родных, завтра у меня у папы день рождения -- план однозначный. Увидеть родных, близких, друзей, я думаю, что надо встретится с мамой Коли, с женой, увидеть ребят, которые были связанны с "Партнерством". Увидеть тех людей, которые меня поддерживали. В общем-то глобальных планов. Хочу в лес, хочу подышать воздухом, посмотреть на природу, покупаться".