1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У 2006 годзе пачне працаваць Школа правоў чалавека

У 2006 годзе пачне працаваць Школа правоў чалавека, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацыяў. Мэтавымі групамі Школы з’яўляюцца моладзь, выкладчыкі, журналісты. На студзень-жнівень 2006 году запланаванае правядзенне шасці сесіяў, якія адбудуцца ва Украіне і Літве. У межах праграмы Школы ўдзельнікі азнаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, са сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацыяў Беларусі і іншых краінаў, аўтарытэтныя адмыслоўцы ў галіне правоў чалавека і права. Да ўдзелу ў адукацыйным працэсе будуць прыцягнутыя прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацыяў.