1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Інтэрнеце з’явіўся сайт, прысвечаны забітай журналістцы Вераніцы Чаркасавай

У Інтэрнеце з'явіўся сайт, цалкам прысвечаны справе аб забойстве беларускай журналісткі Веранікі Чаркасавай: http :// www . veronikacherkasova . org. На сайце змяшчаецца інфармацыя датычна ходу расследавання яе забойства, публікацыі на гэтую тэму ў беларускай і замежнай прэсе, заявы беларускіх і міжнародных арганізацыяў па гэтай справе і гэтак далей. Забойства Веранікі Чаркасавай разглядаецца аўтарамі сайту ў кантэксце беларускай сітуацыі, і таму яны прапануюць шмат дадатковай інфармацыі датычна становішча з мас-медыямі ў Беларусі. Па звестках Беларускай асацыяцыі журналістаў, да з'яўлення сайту мелі дачыненне калегі і сябры Веранікі, якія цяпер жывуць у ЗША.