1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У якім выпадку беларусы купляюць танную маёмасць без асаблівага энтузіазму?

Беларускія ўлады ў чарговы раз выстаўляюць на продаж шэраг прадпрыемстваў за больш, чым невялікі кошт. Але ахвотнікаў да іх набыцця мала. Эканаміст Міхаіл Залескі тлумачыць прычыны такой пакупніцкай пасіўнасці.

default

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі выстаўляе на продаж шэраг прадпрыемстваў, кошт кожнага з якіх - адна базавая велічыня ў 35 тысяч рублёў альбо 11 еўра. Чарговаму продажу беларускіх прадпрыемстваў эканаміст Міхаіл Залескі не надта здзіўляецца, "таму што, як пачалася чэкавая прыватызацыя, з таго часу і выстаўляюцца прадпрыемствы". Але ж звычайна ахвотнікаў да выстаўленых на продаж прадпрыемстваў, па словах эксперта, не надта многа.

Міхаіл Залескі патлумачыў такую пакупніцкую пасіўнасць шэрагам прычынаў. "Мы прадаем заўседы не толькі прадпрыемствы, але і маёмасныя і немаёмасныя правы, звязаныя з гэнымі прадпрыемствамі. Мы таксама прадаем у гэнам выпадку - калі гаворка ідзе пра дзяржаву і казаць: мы – дзяржава - то мы прадаем таксама і пэўныя магчымасці ў будучыні, каторыя связаныя з цэлым комплексам эканамічных адносінаў. І калі ўмовы спрыяльныя, то я магу купіць любую ламачыну і з яе вырасціць добрае прадпрыемства".

Але ж, кажа эканаміст, у выпадку неспрыяльных эканамічных умоваў ды яшчэ калі набываеш штосьці з запазычанасцямі, "ў мяне ўзнікае пытанне: што я магу там рабіць, каб гэта стала высакарэнтабельным праектам і я мог бы вярнуць не тыя 11 марак, а тое, што я паінвестую, каб яно было нармальным".

На думку Міхаіла Залескага, у Беларусі самая вялікая праблема з тым, што да продажу выстаўляюцца прадпряемствы з запазычанасцямі. "Таму першае, што я на сабе прымаю, - гэта іхнія запазычанасці". Акрамя таго, эксперт назваў і іншае, для некаторых істотнае абмежаванне – "гэта тое, што я павінен захаваць працоўныя месцы пэўны перыяд часу. І гэта звязанае з тым, што я не павінен разбураць інфраструктуру таго рэгіёна, у якім я купляю прадпрыемства. То бок, я павінен захоўваць яе ў пэўным аб'ёме, калі яна на балансе гэнага прадпрыемства. Таму мы не бачым вялікага энтузіазму ў Беларусі з гэнымі прадпрыемствамі".