1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У чацвер будзе разгледжанае пытанне пра датэрміновае вызваленне Міхаіла Марыніча

У чацвер суд вырашыць пытанне пра датэрміновае вызваленне з калоніі былога міністра знешнеэканамічных сувязяў Беларусі амбасадара Міхаіла Марыніча. Неабходныя дакументы накіраваныя ў суд Цэнтральнага раёну Мінску. Паводле сына Марыніча Паўла, заўтра зняволенага паспрабуе наведаць яго адвакат Валянціна Шаханцова. Павал Марыніч паведаміў, што апошнія два тыдні не было інфармацыі пра стан здароўя яго бацькі, які напярэдадні праходзіў курс лекавання ў турэмным шпіталі. Міхаіл Марыніч, якога арыштавалі ў красавіку 2004 году, у калоніі перанёс інсульт. Суд прызнаў палітыка вінаватым у крадзяжы кампутараў, прадастаўленых ачольванай ім арганізацыі амбасадай ЗША, і пакараў на тры з паловай гады пазбаўлення волі, з іх год скасавалі па амністыі. Міхаіл Марыніч ніколі не прызнаваў сябе вінаватым і называў прысуд аб пазбаўленні яго волі палітычна матываваным. Многія праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку «Міжнародная амністыя», прызналі яго палітычным вязнем.