1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Цэнтравыбаркам перададзеныя спісы назіральнікаў ад БДіПЧ АБСЕ

У пятніцу ў часе сустрэчы з кіраўніцай Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай ачольнік місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Герт-Гінрых Арэнс перадаў спісы доўгатэрміновых назіральнікаў для акрэдытацыі. Паводле сакратара Цэнтравыбаркаму Мікалая Лазавіка, міжнародныя назіральнікі АБСЕ, у тым ліку Герт-Гінрых Арэнс, змогуць атрымаць пасведчанні ўжо 14 лютага. Арэнс выказаў пажаданне штотыдзень сустракацца з кіраўніцтвам ЦВК для абмеркавання пытанняў правядзення выбараў і міжнароднага маніторынгу. Мікалай Лазавік выказаў спадзяванне, што “супрацоўніцтва будзе грунтавацца на прынцыпах паразумення і павагі”. 15 лютага 38 доўгатэрміновых назіральнікаў АБСЕ накіруюцца ў рэгіёны Беларусі.