1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Стакгольме адбылося ўручэнне дзвюх узнагародаў беларускім праваабаронцам

Шведскія Фонд памяці Аны Лінд і Форум жывой гісторыі адзначылі ўзнагародамі двух актыўных беларускіх абаронцаў правоў чалавека. Праваабаронцы Таццяна Равяка і Аляксандар Бяляцкі былі выбраныя стыпендыятамі Аны Лінд 2006 году і адпаведна лаўрэатамі Пэра Ангера. Уручэнне ўзнагародаў адбылося ў Стакгольме 14 чэрвеня. "Тое, што дзве не залежныя адна ад адной арганізацыі ўзнагароджваюць беларускіх абаронцаў правоў чалавека, паказвае, што ўсясветная супольнасць з сур'ёзнасцю ставіцца да барацьбы за правы чалавека ў Беларусі і, трэба спадзявацца, будзе падмацоўваць гэтую працу ў накірунку да больш стабільнай і дэмакратычнай Беларусі," - адзначыў Інгвар Карлсан, былы прэм’ер-міністр Швецыі, а цяпер старшыня Фонду памяці Аны Лінд.