1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Расіі створаны грамадскі камітэт на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі

У Маскве абвешчана пра стварэнне “Грамадскага камітэту расійскай інтэлігенцыі на падтрымку дэмакратычных выбараў у Беларусі”. Ініцыятыва сталася вынікам сустрэчы ў Маскве рэпрэзентантаў расійскай грамадскасці з лідэрам дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам. Ініцыятарка стварэння Камітэта Ала Гербер, кіраўнік фонду “Халакост”, мае намер накіраваць заяву ў Цэнтравыбаркам Беларусі з просьбай дазволіць удзел як назіральнікам не толькі афіцыйнай расійскай дэлегацыі на чале з Уладзімірам Рушайлам, але таксама і прадстаўнікам грамадскасці Расіі. Прадстаўнікі расійскай інтэлігенцыі цікавіліся цяперашняй прэзідэнцкай кампаніяй, настроямі людзей, а таксама магчымасцямі развіцця расійска-беларускіх стасункаў пасля 19 сакавіка.