1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Расіі выйшаў зборнік эсэ беларускіх, расійскіх і польскіх аўтараў “Невядомая Беларусь”

У Расіі выйшаў зборнік эсэ беларускіх, расійскіх і польскіх аўтараў “Невядомая Беларусь”. Ідэя кнігі ўзнікла ў 2003 годзе ў старшыні апякунскай рады фонду “За новую Беларусь” Васіля Лявонава. З ягонай ініцыятывы быў падрыхтаваны зборнік, куды ўвайшлі тры блокі эсэ – беларускіх, расійскіх і польскіх аўтараў, якія са сваіх пазіцыяў выявілі гісторыю Беларусі, ейны сучасны стан і перспектывы. У беларускі блок уключаныя нататкі народнага пісьменніка Васіля Быкава, пісьменніка Уладзіміра Арлова, публіцыстаў Сяргея Дубаўца і Андрэя Дынько, культуролага Валянціна Акудовіча. Нагадайма, што на чэшскай мове кніга “Невядомая Беларусь” з прадмовай Вацлава Гавела ўбачыла свет увосень 2005 году. Сёлета плануецца ейны выпуск на польскай мове пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.