1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У пятніцу ў Мінск прыбудуць больш за сто беларусаў з зоны канфлікту на Блізкім Усходзе

У пятніцу ў Мінск рэйсам Нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” прыбудуць 160 грамадзянаў Беларусі з зоны канфлікту на Блізкім Усходзе. Паводле прэсавага сакратара беларускага МЗС Андрэя Папова, колькасць пасажыраў рэйсу ўключае ў сябе 127 грамадзянаў, эвакуяваных з Бейруту аўтобусным канвоем Ганаровага консульства Беларусі ў Ліване, а таксама беларускіх грамадзянаў, якія дабіраліся ў Сірыю самастойна. Апрача таго, цяпер у Маскве ўжо знаходжяцца 40 беларусаў, што прыбылі ў расійскую сталіцу аівярэйсам МНС Расіі. Андрэй Папоў паведаміў, што ўсе беларусы былі размешчаныя ў гатэлі беларускай амбасады, забяспечаныя харчаваннем, беларуская чыгунка прапрацоўвае пытанне пра выдзяленне неабходнай колькасці пасадачных месцаў. Па ацэнках беларускіх дыпламатаў, на тэрыторыі Лівану працягваюць знаходзяцца яшчэ 80 беларускіх грамадзянаў, з іх каля 30 выказалі жаданне пакінуць Ліван, 15 прынялі рашэнне застацца, а з 34 чалавекамі пакуль не атрымліваецца наладзіць сувязь.