1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Празе ладзяцца журналісцкія курсы

Беларускія студэнты, якія цікавяцца журналістыкай, маюць магчымасць прайсці ў Празе месяцовы навучальны курс, які пачнецца 13 жніўня ды працягнецца да 15 верасня. Усе выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне будуць пакрыты арганізатарамі - Transitions Online і People in Need. Асноўнымі тэмамі курсу будзе навучанне міжнародным стандартам журналістыкі, інтэрнэт-навіны, блогавыя тэхналогіі, журналістыка ў крызісных сітуацыях ды інтэнсіўны курс ангельскай мовы. Дадаткова ўдзельнікі атрымаюць веды, якія дапамогуць зразумець арганізацыйную структуру ды функцыянаванне Еўрапейскага звязу, а таксама пра трансфармацыю, якую прайшла Чэская рэспубліка на шляху ад камунізму да дэмакратыі. Заяву могуць падаваць як студэнты журналістыкі, гэтак і асобы, якія цікавяцца журналістыкай, але вучацца на іншых спецыяльнасцях. Веданне ангельскай мовы вітаецца, але пры гэтым не з'яўляецца неабходным. Пераклад будзе магчымы. Для заяўкі трэба даслаць ліст на адрас training@tol.org, у якім павінен быць ваш жыццяпіс і матывацыйны ліст - не меней за 300 словаў - па-беларуску ці па-ангельску. Заявы прымаюцца да 25 ліпеня 2006 году.