1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У польскай сталіцы прагучала малітва за Беларусь

У сталіцы Польшчы адбылася ўрачыстая імша, якую адслужыў Папа Рымскі Бенедыкт XVI . На набажэнстве прысутнічалі сотні тысячаў чалавек, сярод якіх былі да трох тысячаў беларусаў з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і гербамі сваіх гарадоў, адкуль яны прыехалі. У часе імшы з папскага алтара была прачытаная малітва на беларускай мове. У малітве прагучаў заклік маліцца за свабоду і годнасць людзей, чыя правы парушаюцца.