1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У польскай сталіцы адзначаць Дзень беларускай незалежнасці

27 ліпеня будуць адзначацца шаснаццатыя ўгодкі абвешчання незалежнасці Беларусі. Беларускія студэнты, выключаныя з ВНУ за ўдзел у акцыях пратэсту і якія цяпер навучаюцца ў Польшчы па стыпэндыяльнай праграме імя Кастуся Каліноўскага, маюць намер прыйсці ў чацвер а 13-й гадзіне да амбасады Беларусі ў Варшаве і зладзіць там імпрэзу. У праграме акцыі: перадача торту ды святочнага звароту да беларускай дыпламатычнай місіі, адпраўка віншавальных паштовак рэктарам беларускіх ВНУ, адкуль выключаюць студэнтаў за палітычныя погляды, спяванне нацыянальнага гімну і ўшанаванне сапраўдных герояў Беларусі.