1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У першым чытанні прыняты бюджэт Беларусі

Увечары 13-га снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі праект бюджэту Беларусі на 2008 год. За ходам абмеркавання праекта галоўнага фінансавага дакументу краіны сачыў наш карэспандэнт Паўлюк Быкоўскі.

default

97 галасоў "за", 2 - "супраць" і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ўхвалілі праект бюджэту у першым чытанні. Другое чытанне запланавана на панядзелак, 17-га снежня. Можна меркаваць, што да гэтага часу ўсе зацікаўленыя заканадаўцы азнаёмяцца з дакументам і атрымаюць усе неабходныя даведкі каб асэнсавана падтрымліваць прапанову выканаўчай улады па праекце бюджэту.

Дэпутаты ідуць насустрач ураду

Пакуль жа 13-га снежня дэпутат Віктар Кучынскі мусіў адзначыць:

"Я очень уважительно отношусь к нашему правительству и по форме и по содержанию. И это, не смотря на то, что проект бюджета был получен буквально вчера, а сегодня даже нам его раздали".

Па словах Віктара Кучынскага, дэпутаты часта ідуць насустрач ураду і здымаюць пярэчанні па праекце, бо распрацоўшчыкі бюджэту 2008 не ведаюць, якая будзе цана на энерганосьбіты. Спадар Кучынскі патрабаваў ад вертыкалі выканаўчай улады павагі да дэпутацькага корпусу, бо:

"Чтобы вы делали, если бы среди депутатского корпуса были представители политических партий, либо мы, привлекая свой интеллект, в том числе свои собственные ресурсы и возможности, стали бы работать над такими проектами закона с точки зрения эксперта и стали бы вносить свои поправки?"

У надзвычайным рэжыме

Сапраўды, праект бюджэту разглядаўся ў надзвычайным рэжыме, што называецца "з колаў", а міністр фінансаў Мікалай Корбут, як паведаміў спікер Вадзім Папоў, быў хворы:

"Я не хотел говорить, но мы Николая Петровича с постельного режима вырвали, его там накачали всякими пилюлями. Он начинает отходить и возбуждаться немножко".

З гэтай прычыны міністр фінансаў паабяцаў на асабліва ўедлівыя пытанні адказаць пры разглядзе законапраекта ў другім чытанні. Дэпутаты пагадзіліся. Кансалідаваны бюджэт па даходах плануецца ў 50 трлн. BYR, што прыкладна раўняецца 16 млрд. EUR, пры гэтым выдаткі перавышаюць даходы на 2,2 трлн. BYR - прыкладна 700 млн. EUR. Мікалай Корбут патлумачыў, што:

"Дефицит республиканского бюджета 2008 года прогнозируется в сумме 2,2 трлн. BYR или 1,9% ВВП. Такой уровень дефицита обусловлен реализацией активной политики государства по поддержке развития реального сектора экономики. Речь не идет о проедании, а о вливании дополнительных ресурсов в экономику и ее развитие".

Сацыяльная накіраванасць перадана на мясцовы ўзровень

Трэба зазначыць, што бюджэт Беларусі звычайна зацвярджаецца з дэфіцытам, а па выніках года Мінфін рапартуе аб прафіцыце. Але калі казаць пра ўліванні ў эканоміку, то на гэтыя мэты запланавана 12,3 трлн. BYR з кансалідаванага бюджэту. А вось АПК дастанецца з бюджэту і розных фондаў у суме - 4 трлн. BYR. Для параўнання на абарону плануецца 1,3 трлн. BYR, а на ахову парадку - 2,3 трлн. BYR.

Шмат было сказана пра захаванне сацыяльнай накіраванасці беларускага бюджэту, але пры больш пільным аналізе бачна, што на адрасную дапамогу, якая зараз замяняе адмененыя ільготы для шырокіх пластоў насельніцтва, грошы запланаваны выключна ў мясцовых бюджэтах і іхная сума не перавысіць 37,4 млрд. BYR. Для параўнання - для падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў да летняй алімпіяды закладзены выдаткі ў памеры 50 млрд. BYR. Відаць сапраўды рэалізуецца лозунг Аляксандра Лукашэнкі, як кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі: "менш есці і больш бегаць".