1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У пастарунку працягваюць утрымліваць чатырох грамадзянаў Расіі

У пастарунку працягваюць утрымліваць чатырох грамадзянаў Расіі, якія былі арыштаваны 24 сакавіка ў Мінску пад час акцый беларускай апазіцыі. І гэта пры тым, што 28 сакавіка амбасада Расійскай Федэрацыі ў Мінску накіравала ў МЗС Беларусі ноту з просьбай вызваліць грамадзянаў Расіі датэрмінова. Два чалавекі былі вызвалены на мінулым тыдні ў сувязі са сканчэннем дзесяцідзённага адміністратыўнага арышту. Яшчэ ў чатырох расійскіх грамадзянаў тэрмін пакарання скончваецца напрыканцы гэтага тыдня. Між тым у Екацерынбургу мясцовыя актывісты штодзённа ладзяць пікеты каля аддзялення амбасады Беларусі ў Расійскай Федэрацыі, патрабуючы вызваліць затрыманых грамадзян Расіі. Сёння расійскія актывісты сцэнічна выявілі глухату беларускага пасла і немату расійскай улады.