1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У офісе Руху “За свабоду” судовыя выканаўцы апісалі маёмасць

У аўторак увечары судовыя выканаўцы суда Першамайскага раёна Мінска апісалі маёмасць у кватэры, якую арэндуе Рух “За свабоду”, ачолены Аляксандрам Мілінкевічам.

default

Александр Милинкевич (архив)

Як паведаміў DW-RADIO экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі,

“дзесяць гадоў таму тут быў прапісаны чалавек, які зараз пад крымінальным пераследам, і судовыя выканаўцы, паколькі тут могуць быць ягоныя рэчы, перапісваюць усё, што ёсць. А фактычна ўсё, што тут ёсьць, - гэта нашае. Вось такая фармальная зачэпка. Я так разумею, што суд можа ўсё канфіскаваць, а потым мы будзем вымушаныя з дакументамі юрыдычна даказваць, што рэчы належаць нам. Хаця кожны з нас выдатна разумее, што, калі ты купляеш, напрыклад, канапу, то ты не захоўваеш гэтую квітанцыю”.

Аляксандр Мілінкевіч лічыць невыпадковым з’яўленне ў ягоным офісе судовых выканаўцаў.

“Нібыта простая справа – прыйшлі судовыя выканаўцы і апісваюць маёмасць у кватэры, дзе я знаходжуся. Але для мяне няма ніякіх сумневаў, што гэта тыпова палітычная акцыя, якую справакавалі сілы, што супраціўляюцца зменам на Беларусі, супраціўляюцца таму, каб мы мелі добрыя адносіны з Еўразвязам, не хочуць пераменаў у гаспадарцы. Гэтыя сілы не хочуць дэмакратызацыі ў краіне, і, безумоўна, многія людзі ва ўладзе палохаюцца гэтага. Я думаю, барацьба, якая сёння адбываецца, патрабуе такіх правакацыяў на карысць тых, што супраціўляюцца нармальным пераменам на карысць беларускага народа”. (гк)

Также по теме