1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Нямеччыне прыняты новыя правілы іміграцыі яўрэяў з былога СССР

Міністры унутраных справаў ФРГ і федэральных земляў зацвердзілі правілы, якімі будзе рэгулявацца іміграцыя у Германію габрэяў з былога Савецкага Саюза, якія падалі заяву на выезд пасля 1 ліпеня 2001 года. Умовы для іміграцыі ўключаюць у сябе веданне асноваў нямецкай мовы і здольнасць самастойна забяспечыць сваё пражыванне у краіне, акрамя таго здольнасць габрэйскай абшчыны прыняць імігранта у свае чальцы. Для разгляду складаных выпадкаў будзе створаная камісія ў складзе прадстаунікоў Міністэрства замежных справаў, Федэральнага ведамства па міграцыі і ўцекачах, а таксама Цэнтральнай Рады габрэяў у Нямеччыне. Новыя правілы заменяць пастанову па так званых “кантынгентных уцекачах”, якая дзейнічала з 1991 да 2004 году. Увогуле, за гэты час у Нямеччыну з былога СССР пераехалі 193 тысячы 775 габрэяў. Як падкрэсліў міністр унутраных справаў федэральнай зямлі Шлезвіг Гольштайн Ральф Штэгнер новыя правілы ствараюць не толькі прававыя гарантыі, але і улічваюць магчымасці органаў усіх узроўняў улады – федэральнай, зямельнай і камунальнай – інтэграваць імігрантаў у нямецкае грамадства.