1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Нямеччыне выдадзены дыск “Беларуская Чырвоная кніга”

У Нямеччыне выйшаў кампакт-дыск пад назвай “Беларуская Чырвоная кніга”. На дыску – 14 песень беларускіх рок-гуртоў и выканаўцаў, многім з якіх забаронена з’яўляцца ў эфіры беларускіх FM-станцыяў. Гэта “Крама”, “Палац”, Нейра Дзюбель, NRM, Уліс, Дріс Экстазі, Саша і Сірожа, Я нарадзяўся тут, Народный альбом, Крамбамбуля, Ляпис Трубецкой, и Кася Камоцкая. Такім чынам, ініцыятары выдання дыску з нямецкага боку плануюць звярнуць увагу Еўропы на Беларусь. Дыск “Беларуская Чырвоная кніга” выйшаў накладам 1000 паасобнікаў.