1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Мінску створаная грамадская камісія "Свабоду Казуліну!"

У Мінску створаная грамадская камісія "Свабоду Казуліну!". Сюды ўвайшлі вядомыя палітыкі, праваабаронцы, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў, юрысты і сацыёлагі. Яны будуць сачыць за судовым працэсам па справе лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна, а таксама браць удзел у акцыях на яго падтрымку. Ужо ўзгодненая дэкларацыя, якая ўключае ў сябе задачы і шляхі дасягнення асноўнай мэты камісіі – вызвалення Казуліна з-пад варты і вынясення яму апраўдаўчага прысуду. Нагадайма, што сёння экс-кандыдата на прэзідэнта перавялі з Жодзінскага следчага ізалятара ў турму на вуліцы Валадарскага ў Мінску. 6 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёну пачнецца адкрыты працэс над Аляксандрам Казуліным, якога абвінавачваюць у злосным хуліганстве і ў арганізацыі масавых беспарадкаў.