1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Мінску зліквідоўваюць яшчэ адную пратэстанцкую царкву

Сёння Мінскі гарадскі суд пастанавіў зліквідаваць чацвёртую па ліку пратэстанцкую царкву. Падставай для зліквідавання суполкі «Запавет Хрыста» стала тое, што юрыдычны адрас царквы не адпавядае нормам новага закону аб грамадскіх аб’яднаннях. Суполка была зарэгістраваная па хатнім адрасе пастара Георгія Вязоўскага. Вернікі таксама мусяць заплаціць судовую мыту. Нагадайма, Георгі Вязоўскі ў часе выбараў адбываў 10 сутак арышту ў турме на Акрэсціна. Ён быў першым святаром, якога арыштавалі за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі набажэнства. Паводле пастара, тэндэнцыя нішчыць пратэстанцкую царкву тлумачыцца палітыкай дзяржавы, пры гэтым умацоўваюцца пазіцыі расійскай праваслаўнай царквы.