1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Мінску затрыманыя маладафронтаўцы

Каля дзесяці актывістаў "Маладога Фронту" затрымалі 7 лістапада прадстаўнікі спецслужбаў насупраць будынку Камітэта дзяржбяспекі, дзе маладзёны ладзілі несанкцыянаваны пікет да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі.

default

Сярод затрыманых 7 лістапада – прэс-сакратар "Маладога Фронту" Таццяна Шапуцька, намесніца старшыні арганізацыі Наста Палажанка, актывісты Аляксей Янушэўскі, Юлія Міхайлава ды іншыя.

Падрабязнасці Deutsche Welle паведаміў лідэр маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч:

"У гадавіну камунстычнага перавароту маладафронтаўцы распачалі агульнанацыянальную кампанію " Камунізм – пад трыбунал!". Сябры нашай арганізацыі выйшлі да галоўных ідалаў камуністычнага рэжыму – Леніна і Дзяржынскага. Каля помніка Дзяржынскага насупраць КДБ была разгорнута расцяжка з надпісам "Камунізм – пад трыбунал!", і мінакам цягам 10-15 хвілінаў раздаваліся агітацыйныя матэр’ялы, дзе распавядалася, што такое камунізм, колькі гэтая ідэалогія забіла сваіх жа суграмадзянаў. Матэр’ялы ўтрымалівалі патрабаванне, што над антычалавечай ідэалогіяй камунізму мусіць адбыцца такі ж Нюрнбергскі трыбунал, які адбыўся над фашысцкай ідэалогіяй.

Супрацоўнікі спецназа, КДБ усіх запіхалі ў аўтобус і адвезлі ў Гарадскі аддзел міліцыі на вуліцы Леніна".

Праз некаторы час непаўнагадовых маладзёнаў адпусцілі, а на пяць чалавек былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, у дадзеным выпадку пікетавання. Да суда, які мае адбыцца 10 лістапада, затрыманыя актывісты будуць знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. (гк)