1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Мінску затрыманыя збіральнікі подпісаў за Зянона Пазьняка

У Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі збіральнікаў подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Зянона Пазьняка. Кіраўніка ініцыятыўнай групы Пазьняка Сяргея Папкова, а таксама Тацяну Цяцёркіну, Ангеліну Масюту і Валерыя Забродзіна, якія ў падземным пераходзе каля чыгуначнага вакзалу, а таксама ў пераходзе станцыі мэтро "Інстытут культуры" распаўсюджвалі інфармацыю пра народнае галасаванне. Іх даставілі ў Кастрычніцкае раённае ўпраўленне міліцыі. Сябра ініцыятыўнай групы Юрась Беленькі паведаміў, што ў Сяргея Папкова былі ўзятыя тлумачэнні, а на спадарыню Масюту міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюд інфармацыі без выходных дадзеных.