1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Мінску былі затрыманыя 10 маладзёнаў - удзельнікаў галадоўкі пратэсту

Увечары 13 чэрвеня ў Мінску былі затрыманыя каля дзесяці актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху – удзельнікаў галадоўкі, якая пачалася 29 траўня ў Салігорску. У ліку затрыманых былі вядомыя грамадскія дзеячы Зміцер Дашкевіч і Зміцер Федарук. Затрыманне адбылося ў Міхайлаўскім скверы. Маладзёнаў даставілі ў бліжэйшы пастарунак і пратрымалі там больш за дзве гадзіны. Паколькі ў некаторых удзельнікаў галадоўкі знайшлі літаратуру інфармацыйнага характару, на іх склалі адміністратыўныя пратаколы па абвінавачанні ў распаўсюдзе незаконнай друкаванай прадукцыі. Цяпер справамі затрыманых зоймецца адміністратыўная камісія.