1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Мінску адбылася прэс-канферэнцыя новага пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава

Дыпламат упэўнены, што беларускі народ зробіць выбар на карысць умацавання дзяржаўнасці сваёй краіны, а таксама далейшага развіцця беларуска-расійскіх сувязей. На думку новага расійскага пасла, вынікі назіранняў місій АБСЕ і СНД адрозніваюцца, паколькі "любая місія - гэта вытворная ад той ці іншай дзяржструктуры". "Ёсць арганізацыі, якія вызначыліся ў пунктах гледжання на ўсе працэсы ў Беларусі і лічаць яе праблемнай зонай і ў сувязі з гэтым дзейнічаюць", - зазначыў дыпламат. Першапрычыну крытыкі міжнароднай супольнасцю сітуацыі ў Беларусі ў сферы правоў чалавека А.Сурыкаў бачыць у тым, што рэспубліка "дэманструе сваю амаль поўную палітычную і эканамічную незалежнасць у першую чаргу ад дыктата заходніх краін". Ен ацэньвае ўзровень дэмакратыі ў Беларусі як "нармальны".