1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Магілёве з’явіліся тысячы ўлётак “Свабоду Мілінкевічу”

У Магілёве з’явіліся тысячы ўлётак “Свабоду Мілінкевічу”. Акцыя ахапіла ўвесь горад. Паводле арганізатараў, для яе правядзення былі задзейнічаныя практычна ўсе апазіцыйныя палітычныя і грамадскія арганізацыі. Адзначаецца, што за ноч было распаўсюджана больш за 10 тысячаў улётак. У іх мясцовыя апазіцыянеры паінфармавалі магілёўцаў пра зняволенне лідэра аб’яднанай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча і яго паплечнікаў, а таксама пра грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне.