1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Кіеве пройдзе прэзентацыя міжнароднай кампаніі “За свабоду палітычных вязняў Беларусі”

На дзень беларускай салідарнасці ў Кіеве пройдзе прэзентацыя міжнароднай кампаніі “За свабоду палітычных вязняў Беларусі”. У прэсавай канферэнцыі ў офісе інфармацыйнай агенцыі УНІАН возьмуць удзел Юлія Казуліна, дачка экс-кандыдата на прэзідэнта Беларусі, а цяпер палітвязня Аляксандра Казуліна, кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, а таксама Валеры Леванеўскі, палітычны вязень, які нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі. Украінскі бок рэпрэзентуюць Уладзімір Чэмерыс, прадстаўнік уркаінскай Хельсінскай групы па правах чалавека, Галіна Бочава з “Міжнароднай амністыі”, а таксама Аляксандар Домчанка ад аб’яднання “Салідарнасць”.