1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Жодзіне арыштаваныя моладзевыя актывісты

У Жодзіне ў пятніцу былі затрыманыя тры актывісты моладзевага дэмакратычнага руху – Сяржук Гудзілін, Павал Каранюхін і Дзяніс Чэркас. Паводле мясцовага актывіста руху Павала Красоўскага, яны ладзілі флэш-моб “Прамень Свабоды” каля будынку Жодзінскага гарвыканкаму. Моладзь пускала ў вокны мясцовых чыноўнікаў сонечныя “зайчыкі”.