1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Дзень салідарнасці беларусы пойдуць да расійскай амбасады

16 ліпеня ў Беларусі і па-за яе межамі пройдзе Дзень беларускай салідарнасці. У нядзелю неабыякавыя людзі прыйдуць да амбасады Расійскай Федэрацыі ў Мінску са знічкамі і выявамі зніклых і палітвязняў. Апрача таго, натхняльнікі акцыі заклікаюць «беларусаў, якія жывуць за мяжою, і сяброў Беларусі прыйсці ў гэты дзень да амбасадаў Расіі ў сваіх краінах», каб запатрабаваць спынення падтрымкі беларускіх уладаў. 15-17 ліпеня ў Санкт-Пецярбурзе пройдзе саміт кіраўнікоў дзяржаваў «Вялікай Васьмёркі». Расія, якая старшынюе на саміце, ёсць адзінай краінай «Васьмёркі», якая прызнала вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Астатнія краіны палічылі гэтыя выбары недэмакратычнымі і сфальшаванымі, адбытымі ва ўмовах парушэнняў правоў чалавека. Сёння ў турмах, калоніях і на «хіміі» знаходзяцца 12 беларускіх палітвязняў, крымінальны пераслед пагражае дзясяткам апазіцыйных актывістаў.