1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Гародні часова затрыманы мікрааўтобус з прадстаўнікамі БНФ

У Гародні міліцыянты часова затрымалі мікрааўтобус, у якім былі прадстаўнікі партыі БНФ і пяць чалавек з моладзевага крыла шведскай Кансэрватыўнай партыі, якія прыехалі, каб азнаёміцца з сітуацыяй у Беларусі. Пасля Мінску яны наведалі Гародню. Быў складзены пратакол дагляду аўтатранспартнага сродку. Сябра партыі БНФ Алесь Каліта паведаміў, што ўвагу прыцягнуў каляровы здымак Аляксандра Мілінкевіча на задняй шыбе мікрааўтобусу, што стаяў каля бару на вуліцы Леніна, дзе госці абедалі. Адразу пад’ехалі тры міліцэйскія машыны. Міліцыянтаў цікавіла, ці ёсць у салоне друкаваная прадукцыя. Супрацоўнікі праваахоўных органаў прымусілі мікрааўтобус разам з пасажырамі праехаць да Кастрычніцкага РАУС, дзе быў складзены пратакол. Затым аднаго з шведаў і кіроўцу запрасілі ў пастарунак, каб узяць у іх тлумачэнні.