1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Віцебску аштрафаваныя ўдзельнікі пікету

У Віцебску суддзя суду Кастрыцніцкага раёну Валянціна Міхасёва вынесла рашэнне па справе, згодна з якой пяцёра віцяблянаў атрымалі штраф у памеры 20 базавых велічыняў па артыкуле 167-1 (несанкцыянаваны пікет) Адміністратыўнага кодэксу. 10 снежня віцябляне ўдзельнічалі ў акцыі ў падтрымку газеты "Віцебскі кур'ер". Гаўруцікаў Аляксей, Смолікаў Канстанцін, Караткевіч Зьміцер, Самкаела Кацярына, Цераш Іван і Аляксандра на плошчы проста чыталі ўслых гэтую газету. Справа Аляксандра Дарафеева адкладзеная, бо ён знаходзіцца ў сталічным следчым ізалятары.