1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Віцебску асуджаныя актывісты КХП-БНФ

Сёння суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў сямісуткавымі адміністратыўнымі арыштамі актывістаў Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Уладзіміра Плешчанку і Барыса Хамайду за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце, прымеркаваным да Дня Волі. Былы супрацоўнік Сененскага радыё Алесь Пазняк атрымаў папярэджанне. Напярэдадні Дня волі ў Віцебску быў затрыманы журналіст і праваабаронца Валеры Шчукін, які толькі выйшаў на волю пасля сямісуткавага зняволення за “дробнае хуліганства”. За гэта яго спрабавалі судзіць і цяпер. Шчукін запатрабаваў прадаставіць яму адваката. Суд задаволіў хадайніцтва і адпусціў Шчукіна да судовага паседжання, прызначанага на 31 сакавіка. Усяго за мінулы тыдзень у Віцебску былі затрыманыя і арыштаваныя больш за 20 чалавек.