1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У ваенкамат – пад прымусам

У мінулую пятніцу ў ваенкамат пад канвоем быў дастаўлены выключаны сёлета з журфаку БДУ актывіст “Моладзі БНФ” Франак Вячорка. Яго зранку ля пад’езду пільнавала машына з міліцыянтамі, супрацоўнікамі КДБ і ўчастковым.

default

Як паведаміў Франак Вячорка DW-RADIO, “яны паказалі мне загад аб прымусовым прыводзе мяне ў аддзел міліцыі і ваенкамат, маўляў, як прызыўніка, які не з’яўляецца па позвах, хаця да гэтага мне прыходзіла толькі адна позва, і ў час, калі я мусіў туды прыйсьці, я хварэў. Яны заявілі, што будуць перадаваць справу ў пракуратуру, і з панядзелку ў мяне будзе забаронены выезд за межы Рэспублікі Беларусь”.

Паводле словаў Франака Вячоркі, усё гэта здымалася супрацоўнікам міліцыі на відэакамеру, пасля чаго маладзёну ўчынілі відэадопыт. “Мяне пыталіся, куды я ездзіў за мяжу, з якой мэтай, калі, але я праігнараваў гэтыя пытанні, і праз пэўны час мяне адпусцілі”, - паведаміў актывіст.

Франак Вячорка адзначыў, што ў аналагічным становішчы апынуліся старшыня “Моладзі БНФ” Алесь Каліта ды актывіст арганізацыі Антон Каліноўскі, адлічаны сёлета з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. “Гэта выкананне дырэктывы, загаду Лукашэнкі на ўсебеларускім сходзе, калі ён загадаў праверыць, ці служылі маладыя апазыцыянеры, дзеці палітыкаў у войску, - мяркуе актывіст. – Я думаю, у іх ёсць загад, рашэнне нас прымусова, нягледзячы на годнасць, прыдатнасць-непрыдатнасць, браць у гэтае войска, ізалюючы ад актыўнай грамадскай дзейнасці на паўтара года”.