1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У брэсцкім штабе А. Мілінкевіча знойдзена прыстасаванне для сакрэтнага праслухоўвання

У гарадскім штабе кандыдата ў прэзідэнты Беларусі А. Мілінкевіча ў Брэсце 7 сакавіка знойдзена прыстасаванне для сакрэтнага праслухоўвання. Напярэдадні кіраўнік штаба Зміцер Шыманскі атрымаў ананімны ліст па электроннай пошце ад людзей, якія назваліся супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Яго папярэджвалі наконт правакацыі ў дачыненьні да актывістаў выбарчага штабу ў Брэсце, якую рыхтуюць спэцслужбы. У прыватнасці, у ананімным лісьце паведамлялася пра тое, што ў найбліжэйшы час у памяшканьне штаба падкінуць зброю, якую і знойдуць пад час чарговага агляду памяшканьня супрацоўнікі міліцыі. Гэта дасць магчымасць затрымаць усіх актывістаў гарадскога штаба і паралізаваць усю працу на карысць Мілінкевіча ў Брэсце. Каб пераканаць Зміцера Шыманскага ў праўдзівасьці сваіх словаў, аўтары ліста паведамілі, што памяшканне штаба праслухоўваецца і назвалі месца ўстаноўкі “жучка”. Раніцай 7 сакавіка актывісты штаба знайшлі мініяцюрны «жучок» у электрычнай разетцы і адключылі яго. Зараз у штабе Мілінкевіча выпрацоўваюцца новыя правілы працы з улікам апошніх абставін.