1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Брусэлі распрацоўваецца інтэрнэт-партал “Беларускі офіс”

У Брусэлі адкрыецца другі ў свеце беларускі інфармацыйны цэнтр. У сувязі з гэтым распрацоўваецца інтэрнэт-партал пад назвай “Беларускі офіс”, які будзе ўтрымліваць інфармацыю на беларускай мове пра Еўразвяз, сувязь еўразвязаўскіх структураў з Беларуссю, стыпэндыяльныя праграмы ды іншае. Над стварэннем “Беларускага офісу” працпвалі маладыя беларускія палітыкі і навукоўцы, якія ўжо скончылі ці яшчэ вучацца ў аспірантурах заходніх ВНУ. Па словах кіраўніка праекту, асыстэнта віцэ-спікера Еўрапарлямэнту Янкі Чурыловіча, інтэрнэт- партал будзе карысны для беларускіх студэнтаў і навукоўцаў, якія цікавяцца еўрапейскай праблематыкай. “Беларускі офіс” будзе мець таксама англамоўную вэрсію, для жыхароў краінаў Еўразвязу.