1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Бруселі пройдзе круглы стол адносна становішча ў Беларусі

3 ліпеня ў Бруселі адкрываецца чарговая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Для ўдзелу ў ёй заяўлена афіцыйная дэлегацыя парламенту Беларусі на чале з віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў Сяргеям Забалотцам. Беларускага пытання гэтым разам у парадку пленарнага пасяджэння няма. Аднак на сераду, 5 ліпеня, запланаваны круглы стол для парламентароў, які праводзіць адмысловая група ў справах Беларусі. Нагадайма, што яе па-ранейшаму ўзначальвае дэпутатка Бундэстагу Ўта Цапф. На яе асабістае запрашэнне ў сталіцу Бельгіі ўжо прыляцеў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, а раніцай 5-га ліпеня сюды збіраецца прыляцець таксама і лідэр Партыі камуністаў (Беларускай) Сяргей Калякін. Яны будуць прадстаўляць беларускую дэмакратычную апазіцыю ва ўзгаданым круглым стале.