1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У берасцейскім офісе праваабарончага цэнтру “Вясна” адбыўся ператрус

У берасцейскім офісе праваабарончага цэнтру “Вясна” адбыўся ператрус, які правялі супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Падставай для ператрусу міліцыянты назвалі інфармацыю пра тое, што ў кватэры вырабляецца і захоўваецца друкаваная прадукцыя “антыпрэзідэнцкага” зместу. У часе трохгадзіннага ператрусу былі сканфіскаваныя агляды праваабарончага цэнтру “Вясна” наконт папярэдніх выбарчых кампаніяў, друкаваныя матэрыялы, прысвечаныя Дню Волі, а таксама брашуры па незалежным назіранні, якія тычацца прэзідэнцкіх выбараў 2001 году. Праваабаронцу Ўладзіміра Малея адвезлі ў Ленінскі РАУС Берасця, дзе склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за распаўсюд друкаваных матэрыялаў, “якія наносяць шкоду дзяржаве”.