1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Беластоку памер польскі дыпламат, збіты ў Беларусі

Уноч на 6 красавіка ў шпіталі Беластоку ў Польшчы памёр намеснік польскага консула ў Гародні Рышард Бадань-Лехр. Нагадаем, што 22 сакавіка дыпламат не выйшаў на працу. Яго знайшлі ў кватэры ў Гародні беспрытомным. 25 сакавіка Бадань-Лехр быў пераведзены ў шпіталь у польскі Беласток, дзе яму зрабілі аперацыю на галаве. Пасля гэтага дыпламат упаў у кому. Польская пракуратура пачала расследаванне па справе аб нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў 63-гадоваму Бадань-Лехру. На яго целе былі знойдзены сляды ад электрашокеру, крывападцёкі.