1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У Беларусі 26 суткі галадае чарнобыльскі ліквідатар

Чарнобыльскі ліквідатар Васіль Сіліверст дамагаецца, каб прызналі, што ўдзел у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы стаўся прычынай яго захворванняў і інваліднасці. Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, апошнія дні кіраўніцтва тэрытарыяльнага медычнага аб’яднання стала прад’яўляць да галадоўніка прэтэнзіі — што ён сваёй галадоўкаю тэрарызуе паліклініку. Таму Васіль Сіліверст быў вымушаны звярнуцца да раённага пракурора Сяргея Ярмоленкі і патлумачыць яму матывы сваёй галадоўкі. Адначасова ён папрасіў у пракурора дапамогі. У Васіля Сіліверста гэта ўжо другая працяглая галадоўка з прычыны таго, што яго захворванні ды інваліднасць не звязваюць з Чарнобылем. У 1988 годзе спадара Сіліверста як афіцэра запасу прызвалі ў войска. Ён шэсць месяцаў служыў і працаваў непасрэдна ва ўкраінскім горадзе Чарнобылі.