1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Урад Нямеччыны і надалей будзе падтрымліваць беларускую апазіцыю

Федэральны ўрад Нямеччыны чакае ад ураду Беларусі павагі правоў на свабоду думкі і сходаў. Пра гэта заявіў намеснік прэсавага сакратара Федэральнага ўраду Томас Штэг па ваыніках адбытых у Беларусі прэзідэнцкіх выбараў. Штэг таксама сказаў, што на ўрадзе Беларусі ляжыць адказнасць за тое, каб грамадзяне Беларусі маглі карыстацца сваімі канстытуцыйнымі правамі. «Федэральны ўрад будзе і надалей падтрымліваць дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі», - заявіў Томас Штэг. Ён нагадаў, што ўжо на пачатку лютага Федэральны канцлер Ангела Меркель сустракалася ў Берліне з лідэрам аб'яднанай апазіцыі Аляксандрам Мілінкевічам.