1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Унікальная Каложа

У Гродне плануецца рэстаўрацыя ўнікальнага помніка архітэктуры 12 стагоддзя – Барыса-Глебскае царквы, альбо як яе яшчэ называюць – Каложы.

default

У Гродне плануецца рэстаўрацыя ўнікальнага помніка архітэктуры 12 стагоддзя – Барыса-Глебскае царквы, альбо як яе яшчэ называюць – Каложы.

«Такога храму, як Каложа, няма ў свеце”, - сцвярджае намеснік дырэктара Дэпартаменту па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Белурсі Ігар Чарняўскі. Паводле яго словаў, можна казаць пра існаванне гарадзенскай архітэктурнай школы, таму што на тэрыторіі старадаўняга Гродна былі знойдзеныя рэшткі пяцёх цэркваў з падобнай архітэктурай.

Старажытныя будаўнікі паставілі Барыса-Глебскую царкву на высокай строме ракі Нёман. Яны ўпрыгожылі сцены храму крыжамі з майолікі бірузова-зялёнага, жоўтага ды ліловага колераў. Узоры з керамічных плітак аздобілі ўстаўкамі з брунатнага ды аліўкавага граніту. Пасярэдзіне царквы ў сценах ўманціраваная вялікая колькасць галаснікоў – збаноў з гліны. Галаснікі не толькі зрабілі лёгкімі сцены, але й стварылі адмысловы акустычны эфект. Захавалася таксама частка мазаікі на падлозе ды фрагменты фрэсак.

А вось Каложа не здолела дайсці да нашага часу цалкам. На працягу некалькіх стагоддзяў пав одкі ды падземныя крыніцы размывалі гару на Нёмане, дзе стаіць храм. У сценах будынку з’явіліся расколіны, а красавіцкай ноччу 1853 году абваліўся бераг, і ў Нёман абрынулася паўднёвая сцяна, а таксама частка заходняй. Бераг пад храмам быў умацаваны толькі пры канцы 19 стагоддзя, а замест страчаных былі пастаўленыя драўляныя сцены.

З 70-х гадоў мінулага стагоддзя грунты Каложскага пагорку паступова рухаліся ў бок ракі. Таму былі зробленыя спецыяльныя супрацьап оўзневыя работы па замацаванні Нёманскай кручы.

Зараз, па словах навуковага кіраўніка Каложскай царквы Генадзя Лаўрэцкага, перад рэстаўратарамі стаіць складаная задача па рэстаўрацыі ўнікальнага збудавання. Каложа – царква, якая дзейнічае, а таму трэба захаваць усе знакавыя элементы храму. З іншага боку, памятнік павінен быць прывабным для турыстаў. «Мы шукаем вырашэнне вонкавага аблічча храма», - кажа Генадзь Лаўрэцкі. Але ужо зараз на этапе распрацоўкі архітэктурнага праекту ў спецыялістаў ўзніклі некаторыя рарыходжанні, у якой эпохе ўзнаўляць царкву. На думку навуковага кіраўніка Каложы, галоўнае – гэта сцены храму, якія захаваліся з 12 стагоддзя. Яны нясуць раны ўсіх папярэдніх стагоддзяў. Генадзь Лаўрэцкі ўпэўнены, што, нягледзячы на адсутнасць дакументаў, якой была Каложа ў 12 стагоддзі, рэстаўрацыя храму мусіць абавязкова спалучацца з аднаўленнем страчаных элементаў, а не быць папросту адраджэннем храму, які дайшоў да нас пасля абвалу сценаў з 19 стагоддзя.