1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Улады прадаставілі АГП памяшканне для правядзення з’езду партыі

Пасля шматлікіх адмоваў мінскія ўлады прадаставілі Аб’яднанай грамадзянскай партыі памяшканне для правядзення з’езду партыі. У лісце за подпісам намесніка старшыні Мінскага гарвыканкаму Міхаіла Ціцянкова гаворыцца, што 28 траўня партыя можна правезті з’езд у актавай залі Дварца культуры Мінскага трактарнага завода. Таксама гарадскія ўлады запатрабавалі ад кіраўнікоў партыі ўзгадніць з міліцыяй «праграмму правядзення мерапрыемства» і «пытанні забеспячэння грамадскага парадку». На гэты конт наместнік страшыні АГП Сяргей Альфер заявіў, што не будзе пярэчыць, калі міліцыя па ўласнай ініцыятыве стане патруляваць вуліцы ў гэтым раёне. Аднак на самім мерапрыемстве, дзе будуць абмяркоўвацца вынікі працы партыі і абірацца яе новае кіраўніцтва, міліцыя няма чаго рабіць, - лічыць Сяргей Альфер.