1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Уладзімір Пуцін не ўзгадаў Беларусь у штогадовым пасланні

У сераду са штогадовым пасланнем да Федэральнага сходу звярнуўся прэзідэнт Расіі Ўладзімір Пуцін. Ён акрэсліў прыярытэты развіцця краіны на найбліжэйшыя 10 гадоў, аднак ніяк не вызначыў перспектываў саюзнай дзяржавы, спыніўшыся, перадусім, на неабходнасьці фармавання “гуманітарнай прасторы СНД”.
Гэта ўжо сёмае штогадовае пасланне расійскага кіраўніка. Значная частка паслання была прысвечаная вырашэнню дэмаграфічнай праблемы і ўмацаванню ўзброеных сілаў. Акрэсліўшы месца Расіі на міжнароднай арэне, пры канцы выступу Пуцін вельмі коратка азначыў і ролю Расійскай Федэрацыі ў справе падтрымкі СНД. Пры гэтым, ні пра якія асаблівыя стасункі з Беларуссю, параўнальна з іншымі краінамі, сказана не было.