1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Украiнскi “Нацыянальны Альянс” падтрымлiвае дэмакратычную Беларусь

Усеўкраінская моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс” выказала абурэнне крымінальным пераследам актывістаў беларускай арганiзацыi “Малады Фронт” і іншых моладзевых арганізацыяў Беларусі і запатрабавала неадкладнага спынення ціску на актывістаў дэмакратычнай апазіцыі. “Нацыянальны Альянс” заявiy пра «падтрымку беларускага народy ў яго шляху да волі і дэмакратыі». У адмысловай заяве ўкраiнская арганiзацыя выказала салідарнасць з рэпрэсаванымі беларускімі студэнтамі, палітвязнямі і іх бацькамі і паабяцала надалей спрыяць «скідванню апошняй дыктатуры ў Еўропе».