1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Увагі да выбараў усё меней

Афіцыйныя беларускія медыі ўсё менш надаюць увагі кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а ў пераважнай бальшыні грамадства пануе абыякавасць да парламенкіх выбараў.

default

Па словах кіраўніка службы маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў Алеся Анціпенкі, дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі апошнім тыднем яшчэ менш асвятляюць хаду перадвыбарчае гонкі. Ды прыкладу, дзяржаўныя тэлеканалі ў разы даюць больш інфармацыі пра спортовыя падзеі альбо пра надвор’е, чым пра будучыя выбары. Важнай падзеяй апошняга часу мусіла стаць вызначэнне Цэнтравыбаркамам часу выступаў будучых кандыдатаў у афіцыйных медыях. Вырашана, што кандыдаты маюць права па разе выступіць па тэлебачанні ў прамежак з 17.30 да 18.30, а па радыё – з 18.00 да 19.00:

“У гэты час, гэта тычыцца Мінска і буйных гарадоў, большасць працоўнага насельнцітва альбо знаходзіцца на шляху з працы дамоў, альбо, калі гэта маладыя людзі, забірае дзетак з дзіцячага садочка, робяць закупы ў крамах, а гэта азначае, што большасць працоўнага насельніцтва фізічна аніякім чынам не зможа азнаёміцца з выбарчымі праграмамі кандыдатаў, - адзначае Алесь Анціпенка. - Гэткім чынам Цэнтравыбаркам гарантуе роўны доступ да сродкаў масавай інфармацыі, але эфектыўнасць гэтага роўнага доступу папросту набліжаецца да нуля”.

Зніякавелая канкурэнцыя

Праз гэтую нулявую эфектыўнасць, як адзначае эксперт БАЖ, будзе істотным чынам стрымлівацца канкурэнтная барацьба паміж рознымі палітычнымі праграмамі, паміж прадстаўнікамі розных палітычных поглядаў і партыяў, а таксама тое, што выбарцы не будуць адпаведным чынам праінфармаваныя пра розныя погляды кандыдатаў у дэпутаты.

Як падсумаваў Алесь Анціпенка, тое яшчэ раз нагадвае сцэнар, паводле якога ў нас адбываліся парламенцкія выбары 2004 году:

"Калі, як за савецкім часам звычайна перамагаў блок камуністаў і беспартыйных. Відаць, паводле гэтай схемы ў нас пераможа блок праўладных і блізкіх да ўлады кандыдатаў”.

Удзельнікі выбарчае кампаніі, у тым ліку і тыя, хто хадзіў па кватэрах і збіраў подпісы за патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, адзначаюць абыякавае стаўленне вялікае колькасці электарату да будучых выбараў.

На перыферыі інтарэсаў

“Парламенцкая кампанія сёння знаходзіцца на перыферыі інтарэсаў выбарцаў, таму што псіхалягічны фон для яе неспрыяльны, - адзначае дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава. – Людзей значна больш хвалююць жыццёвыя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, як то інфляцыя, пытанні іх уласнага жыцця, і пакуль кампанія не разгарнулася ў поўную моц, выбарцы звяртаюць на яе мінімальную ўвагу”.

На думку Вольгі Абрамавай, таксама адсутнасці пэўнай цікавасці спрыяе малое асвятленне ў прэсе нават такога даволі цікавага перыяду, як збор подпісаў тымі кандыдатамі, якія вырашылі вылучацца менавіта гэтым шляхам.

Чаму ў дзяржаўных СМІ практычна адсутнічае інфармацыя пра парламенцкія выбары, запытаўся я ў палітолага Валерыя Карбалевіча:

“Беларускія ўлады імкнуцца правесці выбары па замежнапалітычнай прасторы, каб палітычная мабілізацыя, палітычная актывізацыя, якая заўсёды спадарожнічае выбарам, была мінімальнай, каб як мага менш людзей ведалі пра іх, задумваліся, абмяркоўвалі, таму што выбары заўсёды палітызуюць грамадства, а ўлады як раз імкнуцца да адваротнага”.

Контекст