1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Творы Аляксея Марачкіна як супрацьстаянне цынізму ўлады

Аляксей Марачкін прыдворным мастаком не быў ніколі.Яму не аднойчы забаранялі дэманстараваць на афіцыйных выставах свае працы. Але творы-карыкатуры на кіруючую эліту Беларусі можна было пабачыць у сядзібе БНФ.

За карціны і бюсты з выявымі дзяржаўных лідэраў даюць прэміі, для іх дэманстравання даюць лепшыя залі. Аляксей Марачкін прыдворным мастаком не быў ніколі. Больш таго, жыццё мастака і яго творы- гэта супрацьстаянне цынізму ўлады. Яму не аднойчы забаранялі дэманстараваць на афіцыйных выставах творы, на якіх мастак карыкатурна паказваў кіруючую эліту Беларусі. Каб мець магчымасць праз мастацтва ладзіць акцыі пратэсту, Аляксей Марачкін разам з аднадумцамі стварыў аб’яднанне “ Пагоня”. Зроблены Марачкіным сумесна з скульптарам Алесям Шатэрнікам Звон свабоды, быў арыштаваны міліцыяй пасля мітынгу-пратэсту фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Выступая на адкрыцці выставы, пісьменнік Уладзімір Някляеў зазначыў:

- Аляксей Марачкін- гэта з’ява, сама па сабе, святочная. У нас ёсць даволі шмат мастакоў вельмі харошых. Яны даводзяць, што гэта не іхняя справа- хадзіць на плошчы са сцягамі. Яны народжаны зусім дзеля іншага. Людзі з імпэтам не толькі творчым, але і чалавечым, грамадскім, да якіх і адносіцца Марачкін, сёння ў нашай краіне патрэбныя, як ніколі.

Невялікая заля сядзібы БНФ была поўная. Павіншаваць мастака прыйшлі вядомыя дзеячы беларускай культуры, а таксама шмат моладзі і людзей сталага веку. Зняцце халста з цэнтральнага твору выставы- карціны “Плошча” сустэлі апладысментамі. Дарэчы, карціна яшчэ да яе афіцыйнага прадстаўлення шырока абмяркоўвалася ў сеціве інтэрнэт. Шмат было водгукаў, як станоўчых, так і адмоўных. Мастак лічыць гэта лепшай адзнакай: значыць, карціна зачапіла. Адносіцца да свайго твору Аляксей Марачкін раіць крыху з іроніей і сатырай:

- Нехта з мастакоў сказаў, творца, перш за ўсё, сам павінен быць судом для сябе. Калі гэтага няма, то няма і руху наперад. Гэтыя творы знаходзяцца паміж сатырай, паміж іроніей. Мастак мае права гаварыць часам з асаблівым цынізмам.

Злая сатыра- гэта супрацоўнікі КДБ у выглядзе пацукоў, якія праз каналізацыйныя люкі вылазяць на Плошчу. Гэта амапаўцы з злобнымі тварамі. А на пярэднім плане карціны- галоўныя героі Плошчы Каліноўскага- юнак і дзяўчына, якія выйшлі абараняць волю і незалежнасць сваёй краіны. Аляксей Марачкін распавядае:

- Я хацеў паказаць на пярэднім плане маладых вояў. Меч сімвалічны даў юнаку, а дзяўчыне сцяг. Мужчына, юнак павінен бараніць незалежнасць, свабоду, нашу волю. Мы прыйдзем на Плошчу Каліноўскага 25 сакавіка, мы пакажам усяму свету, што мы ёсць нацыя, ёсць народ. Я думаю, што моладзь будзе наперадзе, і нашыя палітычныя лідэры пакажуць, хто вырты вось гэтага маладога запалу.

Тыдзень назад Аляксей Марачкін адкрываў выставу ў галерэі Мастацтва, але туды па шэрагу вядомых прычынаў карціна “Плошча” не патрапіла. А разам з ёй і яшчэ некалькі твораў, якія можна пабачыць ва ўправе БНФ напрацягу ўсяго гэтага тыдня. Як паведаміў прадстаўнік БНФ Вацлаў Арэшка, гэта не апошняя мастацкая выстава, якая адбудзецца ва фронтаўскай сядзібе гэтай вясной..