1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

С. Калякіна выклікалі ў Пракуратуру РБ

У панядзелак кіраўніка перадвыбарчага штабу кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі Сяргея Калякіна выклікалі ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Больш за гадзіну Калякін даваў тлумачэнні па факце праведзенай ім прэсавай канферэнцыі 28 студзеня. Сяргей Калякін не зразумеў, у якой якасці яго выклікалі; у прэс- службе пракуратуры Беларусі таксама не змаглі патлумачыць сутнасць справы. На той прэс-канфэрэнцыі Сяргей Калякін сказаў пра тое, што ўлада, каб дасягнуць сваёй мэты на выбарах, не выбірае сродкі. “З боку ўлады мы назіраем сёння крымінальную справу, крымінальнае злачынства, у якое ўцягнутыя кіраўнікі прадпрыемстваў, адміністрацыяў, выканаўчай улады, кіраўнікі навучальных установаў і, самае небяспечнае, сюды ўцягнутыя супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія павінныя выконваць закон”, - адзначыў лідэр апазіцыйных камуністаў. “Паўсюдна ў органах унутраных справаў і пракуратуры адбываўся гвалтоўны збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. У гэтым да таго ж удзельнічала адміністрацыя прадпрыемстваў, што наўпрост забаронена Выбарчым кодэксам”, - сказаў кіраўнік Штаба Аляксандра Мілінкевіча.