1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Сёння сёмыя ўгодкі трагедыі на Нямізе

Сёння спаўняецца сем гадоў ад дня трагедыі на Нямізе. 30 траўня 1999 году ў цісканіне ў падземным пераходзе ля станцыі метро “Няміга” загінулі 53 чалавекі, пераважна маладыя дзяўчаты, некалькі соцень атрымалі траўмы. У той вечар больш за 2 тысячы чалавек спрабавалі схавацца ў пераходзе ад раптоўнай злівы і навальніцы. Па факце гібелі людзей была распачатая крымінальная справа, але ў выніку ніхто пакараны не быў. Суды розных інстанцыяў адхілілі зыскі сваякоў загінулых з патрабаванямі знайсці вінаватых і ў поўнай меры кампенсаваць фізічны і маральны ўрон.