1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

DW-РАДИО

Сям’я Юрыя Захаранкі верыць, што новая ўлада высветліць лёс зніклага генерала

У сям'і былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі разлічваюць, што абставіны знікнення палітыка будуць даследаваныя ў выпадку прыходу да ўлады лідэра аб’яднанай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча. Паводле прэсавай групы штабу падтрымкі прэтэндэнта, Мілінкевіч наведаў малую радзіму генерала – гарадзкое паселішча Васілевічы Рэчыцкага раёну Гомельскае вобласці. Маці зніклага ў 1999 годзе генерала Ульяна Захаранка толькі выпісалася з лякарні, і Мілінкевіч палічыў залішнім турбаваць яе пасля вяртання дамоў і спаткаўся з сястрою Юрыя Захаранкі Любоўю. На пытанне, ці можна высветліць лёс зніклага Брыя Захаранкі, Аляксандр Мілінкевіч адказаў, што гэта ёсць маральным абавязкам дэмакратычнае ўлады перад грамадствам.