1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Сэйм Польшчы прыняў заяву па справе аб сытуацыі на Беларусі напярэдадні выбараў

У дакуменце выказана глыбокая занепакоенасць польскага кіраўніцтва хадой выбарчай кампаніі ў Беларусі. “Сэйм рашуча асуджае грубыя парушэнні беларускімі ўладамі правоў беларускага народу на свабоднае выказванне ўласнай волі ў свабодных і справядлівых выбарах“. Заява ўтрымлівае ўсхваляванасць выпадкамі ўжывання сілы, пазбаўлення свабоды, пераследу апазыцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, а таксама актывістаў дэмакратычнай апазыцыі і нацыянальных меншасцяў. У сувязі з гэтым, дэпутаты звярнуліся да беларускіх уладаў з заклікам прытрымлівацца дэмакратычных стандартаў падчас выбараў, што, у першую чаргу, датычыцца свабоднага доступу ўсіх кандыдатаў да сродкаў масавай інфармацыі. Сэйм выказвае салідарнасьць з беларускім народам і запэўнівае ў далейшай падтрымцы тых беларусаў, якія змагаюцца за свабодную і дэмакратычную Беларусь. „Моцная, незалежная Беларусь -гэта неабходны элемэнт эўрапейскага ладу і гарантыя добрасуседзтва ў Эўропе”, – гаворыцца ў прынятай заяве.